Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Першы палёт

   У шпакоўні на рабіне сядзеў малады шпачок. Яму вельмі хацелася ўзмахнуць крыльцамі і паляцець. Але ён яшчэ не навучыўся лятаць.
   На галінку з чарвяком у дзюбе прыляцела шпачыха. Шпачок разявіў роцік. Але шпачыха пачала адлятаць ад шпакоўні. Галодны шпачок высунуўся з акенца і паляцеў уніз. Ён адчайна замахаў крыльцамі і мякка прызямліўся. Шпачыха паклала ў рот сыну жаданы пачастунак. Такім спосабам шпачыха выбавіла са шпакоўні чатырох птушанят.
(69 слоў)

Паводле Я. Галубовіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктанты → Родныя шпакоўні

Пераказы, дыктанты → Прадвесне мары

Пераказы, дыктанты → Шпакі прыляцелі

Пераказы, дыктанты → Шпачыныя песні