Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Першы летні лівень

   Увесь дзень парыла. Ластаўкі вырываліся са сваіх гнёздаў і чыркалі тонкімі крыламі па лагодных хвалях спакойнай ракі. Млосна пагойдваўся пад цёплым ветрыкам малады алешнік, густа заплецены бела-зялёным хмелем. Дзынкалі пчолы, прысядаючы і вагаючыся на буйных кветках канюшыны, хаваючыся ў венчыках танканогіх званочкаў. На тым беразе Дзвіны імчаліся грузавыя машыны па размяклым ад спякоты асфальце, і толькі рэха даносіла запозненыя гукі, нібыта шыны адрываліся ад густа намазанай клеем шашы. Вецер зусім сціх, а з-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца.
   Разамлелыя куры купаліся ў сыпкім пяску, а потым, як толькі недзе далёка завуркатаў глухі гром, пачалі збіраць жоўценькіх куранят пад свае натапыраныя крылы.
   Упалі першыя буйныя кроплі дажджу і, нібыта крупінкі жывога срэбра, задрыжалі і пакаціліся па дарожным пыле. Па шырокай Дзвіне заскакалі спорныя дажджынкі. Здавалася, што хтосьці нябачнаю рукою забівае мільёны шкляных цвікоў у шэрую роўнядзь вады. Пачаўся першы летні лівень.
(145 слоў)

Паводле С. Грахоўскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЛівень