Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Першае пачуццё

   Я часта ўспамінаю дзяцінства.
   Помню цёплы восеньскі дзень, вялікі перапынак. У школьным садзе з яблынь і груш паціху ападала пажоўклае лісце. Я ганяўся за сваім аднагодкам, калі раптам спыніўся як укопаны. Перада мною стаяла дзяўчынка нябачанага хараства. Помню, што ў яе былі вельмі далікатныя рысы твару і блакітныя вочы.
   Ідучы дадому са школы, я быў поўны новых пачуццяў і думак. Я маляваў сабе цікавыя карціны: мы будуем дом, працуем у полі, а вось гэтая дзяўчынка тоне ў Дняпры, а я яе выратоўваю.
   Апошняе пацвердзілася на практыцы. Яна не танула, а было інакшае. Быў у нас гультай і задзіра Іван Заруба. Яго нават вучні старэйшых класаў баяліся. Гэты Іван і падставіў у школьным двары «ножку» той самай дзяўчынцы. Як счапіліся мы пасля гэтага! І, на маё здзіўленне, я перамог.
   Яна пачала пазіраць на мяне са спагадаю, і на перапынках мы часта моўчкі спыняліся каля акна ды так і прастойвалі ўвесь перапынак. Вось тады і празвалі мяне жаніхом.
(156 слоў)

Паводле М. Лупсякова