Вось і вясна. Ужо заспявалі аўсянкі, жаваранкі, дразды. А весялушка яшчэ не вярнулася з выраю. Ярчэй стала свяціць сонейка. Нарэшце з вершаліны высокай елкі пачуліся крыштальныя гукі яе песні.
Летам весялушка лашчыць слых грыбніка. Яе песню можна пачуць на хвоі, на бярозе і на асіне.
Восенню песня весялушкі гучыць бліжэй да чалавечага жылля. Толькі пасля халодных дажджоў весялушка адлятае ў вырай. А завецца гэта маленькая лясная птушачка пеначкай.
(70 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Пугач (Паводле В. Вольскага)
Пераказы, дыктанты → Песня птушкі
Пераказы, дыктанты → Крыжадзюбы (Паводле Р. Ігнаценкі)
Пераказы, дыктанты → У вясеннім небе
Пераказы, дыктанты → Уладар начной пушчы