Вечарам над лесам сабраліся цёмныя хмары. Маланка бліснула. Забухаў цяжкі гром.
Адна кропля моцна ўдарыла па лісточку. Яна пасерабрыла павуковую сетачку і скацілася ў сподачак старой сыраежкі. Забарабанілі па лісці дрэў буйныя кроплі. Пайшоў моцны дождж. Хутка сыраежка аж да самых краёў напоўнілася вадой.
Ноччу вожык захацеў піць. Шукаў лужынку ды напаткаў на дарозе старую сыраежку. Напіўся звярок і памчаў далей лавіць мышэй.
Раніцай верабейка памачыў у сыраежцы дзюбку.
Цудоўная паілачка ў лесе з’явілася!
(75 слоў)
Паводле В. Кастручына