Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Паэтку з Беларусі адзначылі ў Амерыцы

   Літаратурная стыпендыя Фонду Ленана за 2009 год прысуджаецца за незвычайныя літаратурныя якасці і вялікі патэнцыял. І гэта пры тым, што першая кніжка Вальжыны Морт выйшла, здаецца, зусім нядаўна – гадоў пяць таму. Але сама назва сведчыла, што дзяўчына напоўнена вобразамі: «Я тоненькая, як твае вейкі». І словамі круціць, як хоча: пакінула частку свайго прозвішча Мартынава і атрымала загадкавы псеўданім. Прыгожы і зручны, што даволі важна, калі цябе перакладаюць на іншыя мовы. А вершы Морт перакладаюць з беларускай не толькі на англійскую, але і на шведскую і нямецкую. І як не зразумець сэнсу таго, пра што яна гаворыць, калі гэта ідзе ад чалавека да чалавека, паміж якімі ўсе межы штучныя, таму што не распаўсюджваюцца на свет эмоцый? Ды і назва зборніка, які быў выдадзены ў Амерыцы ў перакладзе, – «Фабрыка слёз». Паэтычная зорка з Беларусі ўзышла на заморскім небасхіле, і яна працягвае пісаць на роднай беларускай мове нават цяпер, калі жыве ў Амерыцы, дзе выкладае ва ўніверсітэце. Можа, у гэтым вялікая сіла, бо душу ж не пераробіш, а словы – яе адлюстраванне.
(174 словы)

(Л. Цімошык)