Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пачатак працоўнага дня

   Светлая паласа на ўсходзе высока паднялася над зямлёй. Заружавелі лёгкія воблакі. Вось-вось павінна было ўзысці сонца. Досвітак быў ціхі, толькі там-сям над комінамі віліся дымкі, узнімаючыся проста ў неба. Вёска ўжо не спала.
   Сяргей пакрочыў у бок калгаснага двара пакуль што бязлюднай вуліцай. Па дарозе яму сустрэліся толькі дзве жанчыны з поўнымі вёдрамі вады. Сяргей гатоў быў палічыць гэта за добрую прымету, але, убачыўшы перад сабой калодзеж, з усмешкай падумаў, што ад калодзежа ніхто не ідзе з пустымі вёдрамі. Ад гэтай усмешкі стала неяк весялей.
   На калгасным двары было большае ажыўленне. Даяркі ў белых, як у медсясцёр, халатах насілі ў малочную бітоны. Каля хлява ўжо сядзеў пастух з падпаскамі, чакаючы, калі даяркі ўправяцца са сваёй работай. Каля трактара, што стаяў сярод двара, завіхаўся малады хлопец у сінім камбінезоне. З гаража далятала вуркатанне матора – шафёр рыхтаваў машыну ў рэйс.
   Сяргей прывітаўся з людзьмі, перакінуўся з імі словам-другім. Не заўважыўшы асаблівых непаладак у іх рабоце, падаўся да канцылярыі.
(160 слоў)

Паводле У. Шахаўца.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЗавочнік