Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пачатак зімы

   У нядзелю варта абавязкова наведацца ў лес. Здаецца, тут усё здранцвела, заснула да вясны. Калі няма ветру, ніводная галінка не варухнецца. Лапы ялін і хвоек паніклі пад цяжкімі снегавымі шапкамі.
   Цікава, а што пад бялюткаю коўдрай? Няўжо там усё вымерзла да апошняй травінкі? Давайце разграбём снег і паглядзім. Бачыце дробныя лісцікі? Так, гэта бруснічнік. І кусцікі чарнічніку таксама не зусім распрануліся. У галодную пару яны служаць кормам для ласёў, аленяў і казуль. Гэтаксама, як і стажкі сена, пакінутыя знарок добрымі людзьмі на палянах і балацявінах.
   У снежаньскія дні, калі наваліла багата снегу і цісне калючы мароз, цяжка даводзіцца сінічкам, курапаткам, каралькам і попаўзням. Таму не забудзьцеся, ідучы ў лес, захапіць у кішэню жменьку круп ці зярнятак сланечніку. Прытапчыце снег вакол дрэва і насыпце пачастунак. Птушкі яго не абмінуць.
   «Снежань – году канец, а зіме пачатак», – гаворыць прыказка.
   Наперадзе ў дзікай жыўнасці шмат нялёгкіх дзён. Давайце дапаможам перазімаваць братам нашым меншым.
(149 слоў)

З часопіса «Родная прырода»

 

Похожие статьи:

Кастусь ЖукКастусь Жук - Снежань

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - На каньках

Цішка ГартныЦішка Гартны - Зімовы вечар

ПераказыЗімой у лесе

Кастусь ЖукКастусь Жук - Беларуская зіма