Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пачастунак

   У нядзелю запрасіла каза сяброў на вячэру. Першай у госці завітала курыца. Яна прынесла ў падарунак пшанічнае зерне. Прыйшла кошка са збанком смятаны. Сабачка прынёс казе смачную костку.
   Гаспадыня паклікала гасцей за стол, падала ахапак любімага сена.
   Клюнула курка сена і стала есці пшанічныя зярняткі. Паспытала кошка сена і пачала лізаць смятану. Панюхаў сена сабачка і заняўся косткаю. Паглядзела каза на гасцей і з’ела ўсё сена. Вось дык пачастунак!
(70 слоў)

Паводле В. Сямёнавай