Прыйшла ранняя вясна. Раніцаю і вечарам яшчэ кусаецца мароз. Але сонца шчыра лье сваё праменне на зямлю. На дрэвах ужо набухлі клейкія пупышкі. Маладая траўка цягнецца да ласкавага сонейка. З вулляў вылятаюць галодныя пчолкі. На праталінах з’явіліся прыгожыя пралескі. Гэта самыя смелыя кветкі. Яны не баяцца сцюжы і халоднага снегу. Іх галоўкі сціпла ківаюць цёплым праменьчыкам сонца. Першыя пралескі нагадваюць рассыпаныя па лузе брыльянтавыя пацеркі.
(68 слоў)
Похожие статьи:
Змітрок Бядуля → Змітрок Бядуля - Плач пралескаў
Пераказы, дыктанты → Гуканне вясны
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы, дыктанты → Міхасёвы пралескі
Пераказы, дыктанты → Дзеці сонца