Пастухі разлажылі агонь. Спачатку маленькі агеньчык аблізваў сухое вецце. Потым ён пачаў расці. І вось вогнішча разраслося вялікімі чырвонымі языкамі. Пастухі паселі воддаль. Нарэшце агонь спаў. Чырвонае вуголле зіхацела і пералівалася залацістымі хвалямі. У прыску пяклася бульба. Прыемным пахам печанай бульбы напаўнялася паветра.
Міхаська сядзеў адзінока. Ён моўчкі слухаў пастухоў. Ішла гутарка пра незвычайныя прыгоды. Часам усе рагаталі. Міхаська стуліўся ў клубок. У яго былі іншыя думкі. Што яго чакае ў будучым? Каб хто ведаў і сказаў яму.
(79 слоў)
Паводле З. Бядулі
Похожие статьи:
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Пастух
Якуб Колас → Якуб Колас - Пастух і авечкі