Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пасля навальніцы

   Навальніца прагучала і сплыла, абудзіўшы раніцу. Паветра пахла канюшынай, жытам. Прымешваўся водар агурковага цвету, медуніцы і спелага кмену. Поле ажыло, п’ючы дажджавую расу.
   Неба было чыстае, густое і высокае. Хмары зніклі раптоўна, як і наплылі. І не раз’юшаны і напорысты вецер пагнаў іх у белы свет. Яны апалі тут, над палямі і лугам, дажджавымі струменямі і парай. Потым сцяклі незлічонымі раўчукамі ў лагчыны, поячы глебу прэснай і свежай спажывай-вільгаццю.
   Вільготныя жыты, што паабапал дарогі, дзе-нідзе пазгіналіся пад цяжарам калосся. Як несвоечасова кранула гэты край дажджавая навала. Ды нічога. Дзень-два пагоды – і калоссе пырсне зернем, просячыся ў бункер камбайна. Жаўтаватае ад сонца поле выглядае зусім васковым. Дарога, пятляючы, губляецца сярод яго.
   Лёгка дыхаць пасля дажджу, лёгка ісці. Раптоўны буйны лівень прыбівае пясок, змывае са сцежкі сухую траву і прывялыя спарышы-лісточкі дробнай канюшыны. Яны плаваюць у лужынах на мутна-жоўтай вадзе.
(140 слоў)

Паводле І. Пташнікава.

Похожие статьи:

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Тартак

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Алені - ГДЗ

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Францужанкі

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Пагоня

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Найдорф