Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пасля буры

   Пачатак студзеня. Нечуваная бура пранеслася над заходнім узбярэжжам Еўропы. Дайшла і да нас. Хадзіў за Мінскую кальцавую дарогу ў бліжэйшы бор. Там адна толькі яліна павалілася, старая, аджыўшы сваё. Упала, з каранямі вывернулася.
   Вядомы краязнавец дзевятнаццатага стагоддзя Адам Кіркор піша, што былі такія буры на Палессі, аж вырывала дрэвы з каранямі, насіла ў паветры. І што моцна балоты гарэлі. А мы ўсё наракаем: балоты паасушалі, таму яны гарэць пачалі. Раней жа ніхто іх не чапаў, а гарэлі так, што дыхаць не было чым. Вось табе і змяняецца клімат. Ён заўсёды змяняецца.
   Пасля таго паходу прынёс дахаты дзве яловыя шышкі, якія сарваў з вершаліны паваленай елкі. Праз тры дні шышкі высахлі, з-пад лускавінак выпаўзлі жучкі. Наставілі вусікі, лазяць па стале, разбіраюцца: «Куды гэта мы трапілі?»
   А я ўсё думаў, што ўночы трашчыць. Трэсне – і ціха. Зноў праз гадзіну трэсне – і ціха. А гэта шышкі раскрываліся.
(145 слоў)

Паводле А. Наварыча.

Похожие статьи:

ПераказыБура

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Сын буры

ІншаеАлесь Наварыч – Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу...