Грыбы лепш за ўсё збіраць зранку: вільготная шапачка зіхаціць на сонцы і добра відаць нават здалёк. Акрамя таго, раніцай грыбы самыя моцныя і свежыя.
У незнаёмым лесе, захапіўшыся, вельмі лёгка заблудзіцца, таму важна ведаць лясныя арыенціры і ўмела імі карыстацца. Азірайцеся зрэдку назад, прыкмячайце асаблівасці – ручай, вялікі камень, выварацень. Заблудзіцеся – па гэтых прыкметах зможаце знайсці дарогу. Без компаса можна вызначыць, дзе поўнач ці поўдзень: у сасны з боку поўначы кар агрубейшая і таўсцейшая, на свежых пнях гадавыя кольцы больш шырокія з поўдня, мурашнікі заўсёды знаходзяцца з паўднёвага боку дрэва.
Збіраць грыбы зручна з невялікай палачкай з рагулькай на канцы: ёю можна, не згінаючыся, падняць ліст ці яловую шышку або адгарнуць павуцінне. Той, хто клапоціцца пра захаванне прыроды, ведае: грыбы лепш за ўсё нізка зразаць. Калі ж здарыцца, што няма нажа, то грыб трэба не вырываць, а акуратна выкруціць, павярнуўшы два-тры разы вакол восі, а ямку засыпаць зямлёй – гэтага дастаткова, каб грыбніца працягвала расці.
Зразумела, не кожны паход у грыбы заканчваецца багатай здабычай, але гэта не самае галоўнае.
(170 слоў)
Паводле календара «Родны край»
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Настасін гай
Пераказы, дыктанты → Веснавыя грыбы
Пераказы, дыктанты → Баравічкі (Паводле Я. Сіпакова)
Пераказы, дыктанты → Грыбы ў павер’ях
Пераказы, дыктанты → Грыбныя дажджы