За вёскай чыгунка робіць паварот. Ён вельмі круты. З нашых акон відаць паравоз і вагоны. Перад паваротам цягнік спыняе ход. Колы пачынаюць скрыгатаць. Гэты скрыгат пераліваецца на розныя лады. Такую песню жыхары нашай вёскі чуюць кожны дзень. Людзі называюць яе паравозавай. У пасажырскага цягніка чуецца вясёлая песня. А вось таварны цягнік скуголіць як вецер паміж высокіх хвой.
(59 слоў)
Іван Паўлоўскі
Похожие статьи:
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Цягнік спяшаўся