Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Памірыліся

   Два чубатыя вераб’і знайшлі каля хлява зярнятка. І разгарэлася паміж імі страшная бойка. Ажно пер’е ляціць з іх. І не думаюць мірыцца. Як тыя пеўні шчапіліся. Вераб’і заўзята дзяўблі адзін аднаго. Як жа ім дапамагчы? Я набраў жменю зярнят і сыпнуў вераб’ям. Яны разляцеліся. Недалёка селі на дрэва. Але хутка яны вярнуліся і сталі дружна сілкавацца зярнятамі.
(58 слоў)

Паводле В. Ткачова