Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Памяць маёй зямлі

   Якая яна, мая зямля? Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў грукаталі па ёй калясніцы вайны. Але мы ганарымся тым, што ў гэтых войнах яна ніколі не была агрэсарам. Яна заўсёды мужна і да канца бараніла дом, сваю праўду і веру.
   Памяць маёй зямлі пра гэта і ў старадаўніх гарадзішчах, і ў курганах, пад якімі спяць яе абаронцы, і ў барвовых, быццам ад крыві, мурах замкаў, на палетках, дзе працавіты плуг часам выворвае каменную сякеру, меч або гільзы часоў апошняй вайны, і ў вечных агнях перад помнікамі салдатам.
   I, перш за ўсё, памяць маёй зямлі – гэта людзі і іх вечная, неўміручая праца. Араць палі, біць студні, расціць сады, плесці з каменю і дрэва карункі дзівосных будынкаў, спяваць песні, складаць вершы.
(125 слоў)

Паводле У. Караткевіча.

 

 

   Я хачу правесці вас па зямлі, якая для мяне даражэйшая за ўсё, самы ўтульны і чароўны кут.
   Якая яна, мая зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў. Светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону. Пушчы, падобныя на гатычныя храмы. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца. Гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.
   Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў грукаталі па ёй калясніцы вайны. Але мы, дзеці Беларусі, ганарымся тым, што ў гэтых войнах яна ніколі не была агрэсарам. Нашы продкі заўсёды мужна і да канца баранілі свой ачаг, сваю праўду і веру.
   Памяць маёй зямлі пра гэта паўсюль. У старадаўніх гарадзішчах. У курганах, пад якімі спяць яе абаронцы. На палетках, дзе плуг аратага часам выворвае каменную сякеру, меч або гільзы апошняй вайны. І ў вечных агнях перад помнікамі салдатам.
   А яшчэ памяць маёй зямлі – гэта людзі і іх вечная, неўміручая праца. Усё жыццё працуюць яны. Аруць палі, б’юць студні, плятуць з каменю і дрэва карункі дзівосных будынкаў. І ўмеюць спяваць песні, складаць вершы.
   Пранікніцеся любоўю да маёй роднай Беларусі. Велічная і гордая, яна таго вартая.
(194 словы)

(Паводле У. Караткевіча)

 

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Чазенія - ГДЗ

Уладзімір КараткевічТворчасць Уладзіміра Караткевіча

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы - ГДЗ

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў