Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Палітра мая

   Невычэрпная маляўнічая палітра мая. Зялёны і блакітны, жоўты і аранжавы, сіні і пунсовы – усе колеры ўвабраў у сябе гэты паэтычны месяц. Яшчэ нядаўна дрэвы і кусты стаялі аголеныя, а вось ужо светла-зялёныя лісточкі радасна шапацяць. Пасля кароткага цёплага дажджу зазелянелі бярозкі. Тонкія галінкі густа ўнізаны дробнымі лісточкамі. І паветра ў бярэзніках свежае, духмянае.
   Апрануўшыся ў зялёны ўбор, цвітуць беластволыя дрэвы, а майскі ветрык, страсаючы суквецці, клубіць пылком у прыгожа прыбраных зялёных кронах.
   На кожнай галінцы маладзенькай елкі віднеюцца ярка-жоўтыя кветкі-ліхтарыкі. Сасна, сваячка елкі, прыбралася ў далікатныя аранжавыя шышачкі. Пры нязначным подыху ветру з яе ўзнімаюцца воблачкі белага пылу, прыпудрываючы навакольную зямлю, дарожкі, лужыны. Чаромха пакрылася пахучымі белымі кветкамі, сабранымі ў гронкі.
(113 слоў)

Паводле А. Курскова.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыВаверчанё