Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пажар

   Праз гадзіну Алаіза выйшла на суседнюю вуліцу. Хвіліну адпачыла. Зірнула ўверх, туды, куды прагна цягнуўся жоўты, ужо крыху прыцішаны людзьмі пажар. Удыхнула горкае, дымнае паветра.
   Яна бачыла, як нейкі магутны каваль, нахіліўшыся над зямлёю, раз-пораз падымае свой цяжкі молат і зноў павольна апускае яго на чырвонае кавадла нізкага вогненнага неба.
   Не ведала, колькі ўжо абхадзіла, але, калі ногі ўжо амаль не рухаліся, прыпала плячом да дзвярэй у цёмным незнаёмым пад’ездзе і гучна пастукала, хоць і не чакала адказу.
   У горадзе, які ноччу нікому не адчыняецца, адчула сябе бясконца стомленай. Прыкінуўся халодны глухі страх.
   Як ні дзіўна, за дзвярамі прашалясцелі крокі. I яшчэ дзіва: нават не пытаючы, хто стукае, ёй адчынілі.
   Калі пераступіла парог, міжволі азірнулася. Край неба ўсё яшчэ быў чырвоны. I важкі молат усё біў і біў па гарачым нябесным кавадле, асыпаў на зямлю вуголле зорак і зноў біў, нібыта каваў там ключы да крыштальных дзвярэй новага стагоддзя.
   Ужо дваццатага.
(152 слова)

Паводле В. Коўтун.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыРанняя восень