Дарога крокаў на пяць шырынёй. Так здаецца людзям. Выйшаў чарвячок на асфальт з ляснога боку. Зялёненькі такі і не дужа доўгі. Пачаў вымяраць несканчоную шырыню дарогі. Вандроўка гэтая вартая самага далёкага і рызыкоўнага палёту ў космас. Куды і дзеля чаго імкнецца? Што чакае яго на другім баку? Якая неспазнаная галактыка?
Шморгалі па асфальце шыны грузавікоў і легкавушак. А ён упэўнена ішоў ды ішоў сабе. Я пажадаў чарвячку шчаслівай дарогі.
(70 слоў)
Паводле В. Зуёнка
Похожие статьи:
Янка Маўр → Янка Маўр - Падарожжа вакол дома
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Падарожжа
Пераказы, дыктанты → Кругасветнае падарожжа
Ян Баршчэўскі → Ян Баршчэўскі - Падарожжа
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Стасева падарожжа