Усталявалася пагодная восень. Ранкі станавіліся халоднымі, бліскучымі ад дробнага інею. З’яўляўся ён кволым і нетрывалым і адразу знікаў пад сонцам. Панавала ранняе бабіна лета. Шчодра прыгравала сонца, і над полем плыло павуцінне.
Паляцелі ў вырай ластаўкі, буслы і шпакі. Ланцужкі журавоў паявіліся ў небе, і адтуль чулася сумнае курлыканне.
Сады атрасалі пажоўклае лісце. Адзінокія бярозкі, як сіроты, жаўцелі між зелені соснаў.
Восень многа забрала ад прыроды, але многа і дала ёй. Густая рунь укрыла азімыя палеткі, лугі зелянелі раскошнай атавай.
(80 слоў)
Паводле А. Чарнышэвіч
Похожие статьи:
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Восень
В → Восеньскія песні
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Восень