У нашым двары расце шмат розных дрэў. Аднойчы тут пачуўся сарочы гвалт. Я паглядзеў і ўбачыў на ясені каршуна. Сарокі з крыкам праносіліся над драпежнікам. Рэдкая птушка ўратуецца ад гэтага паветранага пірата. Але ролі перамяніліся. На гэты раз каршуна атакавалі сарокі. Яны выганялі яго са сваёй тэрыторыі. Каршун не вытрымаў атакі сарок, узляцеў у паветра. Ён знік за высокім домам. Сарокі супакоіліся. У нашым двары зноў стала ціха.
(70 слоў)
Паводле У. Шулякоўскага
Похожие статьи:
Ян Баршчэўскі → Белая Сарока
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Сарочына цырульня
Пераказы, дыктанты → Сарока-нянька
Пераказы, дыктанты → Сарока-белабока
Віктар Гардзей → Віктар Гардзей - Лясная трывога