Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ніякага розуму

   На дварэ стаяў моцны мароз. Ад яго хутка пашарэлі шыбы і пачалі абрастаць белай намараззю. Звечара ўжо ляскала ў вуглах ды ў плоце, як нехта ўсё роўна біў там пранікам.
   Чуў гэта Казік, бо кепска ўночы спаў, часта прахопліваўся і енчыў ад болю: яшчэ ўчора нарабіў сабе бяды. Калі пад вечар маці выйшла на двор і вярнулася ў хату з поўным вядром чыстай-чыстай вады, што, здаецца, пахла холадам, марозам, зімою, дык Казік адразу саскочыў з печы, падбег да вядра і чамусьці не рукамі, а губамі захацеў злавіць драбок празрыстага лёду, што плаваў па вадзе. Лавіў яго і не заўважыў, як даткнуўся языком да вочапкі. Язык прыліп да халоднага жалеза, як прыліпае цукерка да сукна. Казік пачуў бяду, адскочыўся і зайшоўся ад болю: здаецца, па языку працягнулі гарачаю лыжкаю.
   Маці, калі ўбачыла гэта, і смяялася, і папікала, што лез да вядра. Глядзела на абадраны, з крывёю язык і бедавала, што ён, гэты язык, не дасць цяпер ні халоднага чаго з’есці, ні гарачага чаю папіць.
(163 слова)

Паводле Г. Далідовіча.

Похожие статьи:

Генрых ДалідовічГенрых Далідовіч - Страта

Генрых ДалідовічГенрых Далідовіч - Заходнікі

Генрых ДалідовічГенрых Далідовіч - Гаспадар-камень

Генрых ДалідовічГенрых Далідовіч - Аплявуха

Генрых ДалідовічГенрых Далідовіч - Цыганскія песні