Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Нёман (Паводле Я. Крамко)

   Нёман! З дзіцячых гадоў ты мне родны і любімы, як маці, як бацька, як мой народ. Нельга забыць, як пад промнямі ранішняга сонца на тваім беразе па-святочнаму выглядаюць чаромхі ў белым убранні, бы дзяўчаты прыбраліся на фэст, а навокал разліваецца музыка ад мноства птушыных галасоў. У засені тваіх дрэў раскрываюцца ўсмешкі набухлых пупышак і маладых лісточкаў. І заўсёды над табою вясновы ранак, спакойны і ўдумліва-натхняльны. Калі над табою спускаецца вечар, я люблю назіраць цікаўныя ўсплескі баброў ля лозаў і камарыную куццю над празрыстай плынню. А крыкі кнігавак чуюцца яшчэ доўга-доўга.

Паводле Я. Крамко

 

Похожие статьи:

Ніна МацяшНіна Мацяш - Жыла-была рака

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож...

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Пачатак

Якуб КоласЯкуб Колас - Каля рэчкі

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Рэчка-рэчанька мая