Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Нястрашны страх

   Пайшлі дзед с Лукашком у суседнюю вёску па малако. Забавіліся і дамоў вярталіся позна ўжо, калі сонца села на спачын. Сцямнела неяк адразу.
   Дарога ішла праз лес. Не такая ўжо і вялікая дарога, але дзеду клыпаць па-старэчаму больш чым паўгадзіны. Ды і Лукашок не надта разганяўся, бо цёмна. Пад нагамі нічога не відаць. Часам ён чапляўся сандалямі аб карані дрэў. Абапал дарогі павырасталі нейкія чорныя высокія волаты ў касматых бурках. Лепш выйсці на сярэдзіну дарогі і глядзець толькі наперад. Яна хоць і невыразна, але свеціцца. Унук з дзедам гэтак і зрабілі.
(91 слова)

Паводле У. Юрэвіча