Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Нумізматыка

   Навука, якая вывучае гісторыю грошай, называецца нумізматыкай. Трымаючы ў руках старадаўнюю манету, мы быццам пераносімся на многія стагоддзі ў глыбіню гісторыі. Па грошах можна прасачыць, як змяняліся князі і цары, як звужаліся або пашыраліся межы дзяржаў. Можна ўявіць, як па далёкіх і небяспечных дарогах ішлі купецкія караваны, якія перашкоды яны сустракалі на сваім шляху. Таму заўсёды прыемна і цікава сустракацца з людзьмі, што збіраюць манеты. Для іх захапленне нумізматыкай – гэта не толькі гісторыя, але і сённяшні дзень, успаміны пра далёкія і блізкія вандроўкі, пра тыя краіны, дзе яны пабывалі…

(Паводле С. Тарасава)
 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыГрошы беларусаў

Пераказы, дыктантыГрошы

Пераказы, дыктантыАд дырхема да рубля

ІншаеУладзімір Бутрамееў - Чужыя грошы

Зялёны лісток на планеце ЗямляНашы грошы