Мы прывыклі да абыякавасці, навучыліся з ёю жыць, не заўважаць яе, як прыліплівую жавальную гумку ці фанцік на дарозе. Часта, пакуль чалавек сам не сутыкнецца з абыякавасцю іншых, – калі яму было балюча і страшна, а на падмогу ніхто не прыйшоў, – ён не заўважае і няшчасці іншых. Ёсць такі фільм «Плачу́ наперад». Галоўны герой, маленькі хлопчык, прыдумвае простую схему абсалютнага шчасця: кожны чалавек дапамагае тром іншым людзям, кожны з іх – яшчэ траім і гэтак далей. Так, паступова, зробленае дабро вернецца да вас, і кожны дапаможа іншаму. У фільме прынамсі гэта схема працавала. У жыцці ж, пэўна, знойдуцца і такія, хто скажа: «А як доўга мне чакаць, што мне дапамогуць?», «Ці можна дапамагаць толькі знаёмым людзям?» і да т. п. Асабіста мне проста страшна ад думкі, што, калі, крый божа, давядзецца трапіць у бяду, усе проста пройдуць міма, сарамліва схаваўшы вочы.
(142 словы)
(К. Бядуліна)