У моры, у хвалях, кроплі ўжо былі, яны ўжо не адчувалі сябе чымсьці адзіным з цёмнымі глыбінямі і хуткімі цячэннямі. Але пакуль яны не ведалі, што могуць быць самі сабою, і таму яны яшчэ не нарадзіліся. Калі прыгрэла сонейка і промні яго заскакалі ў вадзе, кроплям таксама захацелася танцаваць. І яны закружыліся, кожная са сваім праменьчыкам. Ім зрабілася гэтак лёгка, што, калі крыху павеяў ветрык, усе яны адарваліся ад паверхні мора і апынуліся ў паветры. Маленькае воблачка ўзнімалася ўсё вышэй і вышэй і паплыло некуды насустрач невядомым прыгодам.
Кроплі агледзеліся – іх было шмат, усе яны былі маленькія, круглыя і прыгожыя У паветры было гэтак цікава, ветрык ласкава падганяў іх. Кроплі зусім не шкадавалі, што пакінулі мора.
(117 слоў)
Паводле У. Бутрамеева
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Вадзяная кропелька
Пятрусь Броўка → Пятрусь Броўка - Кропля