Прырода стварыла для нас незвычайную краіну – лес. Гэта родны дом для птушак і жывёл. Тут яны знаходзяць сабе ежу, хаваюцца ад ворагаў, гадуюць дзіцянят.
Лес сустракае гасцей загадкамі. Куды спяшаецца калючая сям’я вожыкаў? Каму спяваюць цудоўныя песні салаўі?
Лясныя цуды ўбачыць толькі добры і назіральны чалавек. Не парушайце звычайны парадак жыцця лясных жыхароў! Навучыцеся асцярожна хадзіць па лясных сцяжынках. Тады вы заўважыце і пачуеце шмат цікавага.
(69 слоў)
Похожие статьи:
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе
Пераказы, дыктанты → У лесе (Паводле М. Гарэцкага)
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Стары лес
Максім Гарэцкі → Максім Гарэцкі - У панскім лесе
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні