Раніца. Да сонца яшчэ больш як гадзіна. На ўсходзе няма нават зарыва. Неба чыстае. Толькі віднецца белая пляма світання. Ветру зусім няма.
Я іду з вудамі па беразе ракі. У правай руцэ вядро. На дне ў ім ляжыць бляшанка з чарвякамі. Шамаціць трава пад нагамі. Сыплецца раса на калені.
Усё даўно абдумана. Спыняюся ля знаёмага карча. Размотваю вуду, чапляю чарвяка і закідаю прынаду ў ваду. Белы паплавок нерухома застывае на сярэдзіне віру. Потым пачынае зыбацца і тануць. Я падсякаю і выцягваю першую плотку. Акуні пачнуць лавіцца трохі пазней.
(91 слова)
Паводле М. Лупсякова
Похожие статьи:
Яўген Крупенька → Яўген Крупенька - На рыбалку кот прыйшоў
Якуб Колас → Якуб Колас - Рыбакі
Пераказы → Рыбалка