Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



На кірмашы

   Ганну захапіў кірмаш. Вось дзед стаіць, абапёршыся на воз. На плячах старога вісяць лазовыя лапці. Здаецца, не прадаў ніводнага. Немаладая жанчына трымае ў руках кашулю. Хлопчык, бялявы, з насцярожанымі вачыма, прадае шапку-кубанку.
   Яўхім штурхаўся, задзірыста пакрыкваючы, каб расчысціць дарогу, спыняўся, разглядаў тавар, быццам прыцэньваўся. Усё было перамешана: каля вазоў з бочкамі драмалі каровы, наравістыя бараны і неспакойныя свінні варушыліся між вазоў з лазовымі кашамі. Усё, што можна было, сцягнулі людзі сюды, каб прадаць ці памяняць на нешта.
   У краме, куды яны зайшлі, таксама ціснулася багата народу. Яўхім акінуў вачыма палічкі, на якіх было раскладзена і развешана мноства ўсякіх рэчаў. Ганна заўважыла, што яму хочацца зрабіць ёй падарунак. Яўхім накінуў Ганне на плечы хустку, падвёў да люстра, прыбітага да сцяны. Калі Ганна зірнула ў люстра, твар яе заяснеў. Якая квяцістая, якая вогненная хустка! Жанчыны, што стаялі за Ганнай, глядзелі з зайздрасцю, гаманілі, хвалілі. Ганна ж, ашчасліўленая, замілаваная, не магла вішнёвых вачэй сваіх адарваць ад люстра. Яўхім, зачараваны, задаволены, пайшоў да прадаўца.
(162 словы)

(Паводле І. Мележа)

 

Похожие статьи:

ПераказыКірмаш

Міхась ЧаротМіхась Чарот - Кірмаш

ПераказыКняжы замак