Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



На кладцы

   За вёскай працякаў ручай, які ўпадаў у Нёман. Праз гэты ручай дзеці паклалі шэсць доўгіх жэрдак, каб можна было перабрацца на другі бераг.
   Аблюбавалі кладку звяры. Лісіца доўга тупала каля ручая, не хацела мачыць ногі. Прынюхвалася да жэрдак, прыглядалася. І нарэшце асмелілася, павольна пайшла па кладцы. Пасля вярнулася, пасядзела на беразе ды стала бегаць туды-сюды.
   А лось толькі касавурыўся на кладку. Да самага снегу ён пераходзіў ручай у неглыбокім месцы. Але зімой да мокрых ног пачаў прыліпаць снег, замярзаць. Даводзілася адбіваць лёд. Доўга нылі пасля ногі, напаміналі ласю, што небяспечна лезці ў халодную ваду.
   Аднойчы ласіная сям’я рашыла перайсці на другі бераг ручая. Лось першы падышоў да вады і спыніўся. Пастаяў крыху і падаўся да кладкі, асцярожна ступіў на жэрдкі. Непадалёку бегла лісіца, спынілася, паглядзела на ляснога рагача. Чакала, што вось-вось кладка пераломіцца. Але лось шчасліва перабраўся на другі бераг. Тады на кладку ступіла ласіха. За ёй пайшло і ласяня, падахвочанае бацькамі.
   Так дзіцячая кладка стала служыць не толькі людзям, але і звярам.
(165 слоў)

(Паводле В. Гурскага)

 

Похожие статьи:

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Казка пра ласку

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Маці

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Уцякач

Еўдакія ЛосьЖыццёвы і творчы шлях Еўдакіі Лось

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык