Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



На каньках

   Я вырашыў навучыцца катацца на каньках не горш за Эму.
   У першы дзень трэніровак у мяне балелі і спіна, і ногі. Некалькі разоў я выцяўся аб лёд каленкамі і бокам. Ішоў дадому і думаў, што я самы нешчаслівы на свеце чалавек. Павячэраўшы, адразу ўпаў на ложак і заснуў. Мне сніліся рэчка, сіні лёд. Я падаў, стагнаў ад болю, але не прачынаўся.
   Назаўтра ісці на рэчку мне не хацелася. Але перад вачыма стаяла Эма. І вось пасля ўрокаў я апрануў лыжны касцюм, узяў чаравікі з канькамі і падаўся на рэчку. Ішоў без жадання, хацеў нават вярнуцца, але перадумаў.
   Пачалося тое самае. То праеду, то павалюся. Змарыўся так, што пот ліўся па твары. Калі было цяжка, я садзіўся адпачываць. Тады ўяўляў сабе той дзень, калі праеду перад Эмай на каньках. Якой разгубленай яна будзе! Гэтыя думкі надавалі мне сілы. І я зноў пачынаў катацца.
   Рукі і ногі мае ад няспынных трэніровак наліваліся сілай. Я адчуваў, што мае рухі сталі больш дакладнымі. Аднойчы я выпісаў канькамі на лёдзе імя Эмы. Добра было б прамчацца ўдваіх па лёдзе навыперадкі!
(177 слоў)

(Паводле М. Лупсякова)

 

Похожие статьи:

Ядвіга БяганскаяЯдвіга Бяганская - Аленчыны канькі