Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Нашы камяні

   Як толькі не называюць у свеце нашу родную Беларусь! Яна і краіна лясоў і балот, яна і краіна старажытных замкаў і палацаў, яна і краіна бульбы, ільну-даўгунцу, васількоў.
   Аднак Беларусь – гэта яшчэ і краіна валуноў.
   Колькі іх, розных па форме і па памеры, параскідана па нашай зямлі! Ля рэчак і ў лясах, на сенажацях і хлебных палях, каля дарог і на вуліцах вёсак. Адны з іх – маленькія каменьчыкі, а другія – вялізныя валуны ў сотні тон.
   Спрадвеку беларус жыў побач з валунамі, дружыў з імі, любаваўся імі, знаходзіў агульную мову. І ніколі не задумваўся, што яны не тутэйшыя, не мясцовыя.
   Нашы валуны – іншаземцы. Апошні ледавік адарваў іх ад Скандынаўскіх гор і, разлучыўшы з радзімаю, прынёс на нашу зямлю. І наша радзіма стала вечнай радзімай для іх.
   Скандынаўскія вандроўнікі спрадвеку звыклыя да нашага беларускага вока. Без валуноў і сёння мы не ўяўляем сваіх краявідаў.
(144 словы)

Паводле Я. Сіпакова.

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Як спакайней?

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Лета з мятлушкай

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Заміра

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Перавернуты

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Клетка