Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Начлег у лесе

   Месца для начлегу выбралі вельмі добрае. Старыя яліны высока ўзнеслі лапы ў чорнае неба. Пад дрэвамі быў сухі ўзгорак. На ім густа разрасліся верасы, папараці, бліскучы бруснічнік. Яловыя лапы моцна перапляталіся. Праз іх цяжка было прабрацца. Пад імі было ўтульна. Сюды не дасягалі вятры. Дождж не прабіўся б праз густыя яловыя нетры.
   Міколка нацягаў на ўзгорак лісця, моху, яловых лапак. Дзед нават крактануў ад вялікага задавальнення.
(69 слоў)

Паводле М. Лынькова