Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Нацыянальны геній

   Купала і Колас у пачатку стагоддзя стаялі каля вытокаў новай беларускай літаратуры, адроджанай паэзіі; Коласу, апрача таго, было наканавана значна пасунуць у сваім развіцці нацыянальную прозу, удыхнуць у яе жывое народнае жыццё, нялёгкае жыццё беларускага селяніна, якім ён быў сам па нараджэнні і па сутнасці заставаўся на працягу ўсіх сваіх гадоў. Але, акрамя ўсяго, лёсу было патрэбна, каб гэты селянін стаў яшчэ і адным з першых беларускіх інтэлігентаў, і вось у гэтым двуадзінстве сапраўднай сялянскай сутнасці і нялёгка набытай духоўнасці сакрэт абаяльнасці коласаўскага таленту, таленту надзвычай зямной сілы, якая спакваля завалодала свядомасцю рабочых, сялян, інтэлігенцыі.
   Колас – наш нацыянальны геній, класік савецкай літаратуры, які шмат разумеў і бачыў далёка з вышыні свайго чалавечага вопыту і свайго цудоўнага таленту. І ў той жа час ён заставаўся чалавекам простым, да неверагоднага сціплым. Многа сіл аддаючы працы ў Акадэміі навук Беларусі ў якасці яе віцэ-прэзідэнта, ён адводзіў душу на сціплай дзялянцы жыта, якую вырошчваў на сваім гарадскім участку, пісаў мудрыя кнігі і з’яўляўся ініцыятарам такой надта земляробчай кампаніі, як барацьба з засмечанасцю глебы камянямі на палях рэспублікі.
   Ён адышоў ад нас, пакінуўшы вялікую спадчыну свайго неспакойнага духу і шматлікія мастацкія старонкі народнага жыцця.
(189 слоў)

Паводле В. Быкава

 

Похожие статьи:

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства