Нацыянальная бібліятэка заснавана ў 1922 годзе. Раней яна называлася Дзяржаўнай бібліятэкай імя Леніна. Супрацоўнікі старанна збіралі рэдкія кнігі, набывалі літаратуру. У Вялікую Айчынную вайну фашысты знішчылі або вывезлі шмат каштоўных рукапісаў і старадрукаў. Дагэтуль не ўдалося цалкам сабраць калекцыю твораў беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Новы будынак бібліятэкі адчыніў дзверы для чытачоў у 2006 годзе. Ён размешчаны ва ўсходняй частцы сталіцы, каля станцыі метро «Усход». Перад фасадам узвышаецца скульптура Францыска Скарыны. Архітэктары М. Вінаградаў і В. Крамарэнка спраектавалі бібліятэку як шматграннік-дыямент, што сімвалізуе каштоўнасць ведаў. З аглядавай пляцоўкі будынка наведвальнікі могуць палюбавацца цудоўнай панарамай горада.
(97 слоў)
(Паводле Л. Рублеўскай)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Правы і абавязкі карыстальнікаў бібліятэк
Пераказы, дыктанты → Галоўная бібліятэка краіны
Пераказы, дыктанты → Бібліятэка-легенда
Б → Бібліятэказнаўства