Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Народная мудрасць

   Народная мудрасць гаворыць, што чалавек, які дзе-небудзь пасадзіў дрэўца, ніколі не пакіне думкамі той мясціны. Ён як бы пакідае там часцінку свайго сэрца, сваёй любові.
   Мы ведаем, што ў многіх краінах бытуе звычай – прасіць дарагога госця пасадзіць на памяць дрэўца. Госць паедзе, а дрэўца застанецца, і разам з ім застанецца ўпэўненасць, што чалавек не зробіць шкоды той зямлі, дзе расце яго дрэўца. Дрэвы і кветкі садзяць у час урачыстасцей, пры нараджэнні чалавека, у дні вяселляў, у знак дружбы.
   Хто любіць і шануе красу зямлі, той абавязкова бывае і шчырым яе абаронцам. Чалавеку, які ўлюбёны ў свой край, дорага ўсё: свіст тоненькай травінкі над схаваным між купін птушыным гняздом, ласіны след на заснежанай лясной палянцы, усплёск рыбіны на азоранай вадзе сцішанага возера.
   Бо кожная такая нават нязначная дэталь прыроды нагадвае яму аб вялікім, дарагім, непаўторным, што завецца роднай зямлёй.
(138 слоў)

Паводле К. Кірэенкі

 

Похожие статьи:

ПераказыНародная творчасць

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Я спяваю, ты спявай!

ПераказыМой край

ПераказыСвой край

ПераказыСвятло Радзімы