Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Нарач

   Узгорак, які тут называюць Сарапонава, люблю за тое, што адсюль адкрываецца панарама возера незямной прыгажосці. Не ведаю іншага месца на Нарачы, адкуль бы так шырока і прасторна праглядвалася вялікая роўнядзь.
   Нарач для мяне – гэта калыска дзяцінства, гэта тое светлае і вечнае, без чаго я не магу ўявіць сваё жыццё. Усё, што звязана з гэтым чароўным кутком, мяне цікавіць.
   Сёння Нарач – возера, якое адкрывае, калі ехаць з Мінска па дарозе на Паставы, цэлую групу блакітных азёр. Гэта непаўторны куток беларускага Паазер’я. Шэсць вадаёмаў, звязаных агульным паходжаннем і размешчаных на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей,– унікальны прыродны комплекс, які мае навуковае і культурнае значэнне. Таму блакітныя азёры аб’яўлены рэспубліканскім ландшафтным заказнікам.
   Азёры, размешчаныя ў катлавіне ўзгоркавай грады, што ўзвышаецца месцамі над імі на пяцьдзясят, а то і шэсцьдзясят метраў, акружаны густымі сасновымі і змешанымі лясамі. Такое спалучэнне прыродных умоў стварае уражанне сярэднягорнага ландшафту.
   Нарач... Яе празрыстыя блакітныя хвалі, яе непаўторная гісторыя, паданні і легенды, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, з вуснаў у вусны, натхнялі знакамітых паэтаў і пісьменнікаў. Успомнім «Нарачанскія сосны» Максіма Танка. Вершы гэтага зборніка прасякнуты глыбокім гуманізмам. Радкі хвалюючыя, незабыўныя, і нельга ўявіць іх нараджэнне без гэтай зямлі, без гэтых людзей.
(193 слова)

Паводле В. Лапціка

 

Похожие статьи:

ПераказыПра возера Нарач

ПераказыНоччу на Нарачы

ПераказыНа беразе Нарачы

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Беларускае мора

ПераказыНарачанская легенда