Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Напалеон з Беларусі

   Імператар Напалеон пакінуў след у гісторыі агнём і мячом. Мастак і кампазітар Напалеон Орда пакінуў след мірным мастацтвам.
   Напалеон Орда нарадзіўся ў маёнтку Варацэвічы (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці). Першую адукацыю атрымаў дома і ў Свіслацкай гімназіі. Пасля была вучоба на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта.
   Як актыўны ўдзельнік паўстання ў першай палове дзевятнаццатага стагоддзя на Беларусі і ў Польшчы, Орда быў вымушаны з’ехаць за межы радзімы. Амаль на чвэрць стагоддзя прытулкам яму стаў Парыж.
   Тут малады чалавек выявіў асаблівыя здольнасці ў музыцы і жывапісе. Ён нават быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.
   Але яго заўсёды цягнула на радзіму. Калі расійскім урадам была абвешчана амністыя былым паўстанцам, ён вярнуўся ў родныя Варацэвічы. Орда абышоў і аб’ездзіў усю Беларусь, адкрываючы для сябе яе прыгажосць і непаўторнасць. Усё ўбачанае – храмы, палацы, замкі, сядзібы, гарады, мястэчкі – натхнёна замалёўваў, каб захаваць для нашчадкаў.
   Няўмольны час знішчыў многія гістарычныя і архітэктурныя помнікі Беларусі, але яны захаваліся на цудоўных малюнках Напалеона Орды.
(160 слоў)

Паводле У. Мазго

 

Похожие статьи:

ПераказыТалент, аддадзены Радзіме

ПераказыСумленны патрыёт

Уладзімір АрлоўУладзімір Арлоў - Сны імператара