Над Прыпяццю сінее малады лес. Трапечуць пад ветрыкам чырванаватым лісцем маладыя асінкі. Хваляцца сваімі пунсовымі гронкамі стройныя рабінкі. Чародкі крамяных маслякоў і падасінавікаў выбягаюць з кустоў на самую дарогу. Адчуваецца моцны водар хвоі, прэлай зямлі, грыбоў. Шырокая лугавіна прымешвае да гэтага пах балотнага аеру, мурагу, салодкай медуніцы. Свежы і лагодны вецер нясе з Прыпяці вострыя пахі водарасцяў, рыбы. На полі дрэмле пачарнелы бульбоўнік.
(65 слова)
Паводле І. Навуменкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Палесся абрус аксамітны
Міхась Чарот → Міхась Чарот - Прыпяць
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Прыціхне ў прыцемках Прыпяць...
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Прыпяць
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Журботны працяг песні