Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Надыход восені (Паводле Я. Сіпакова)

   Восень падкрадвалася заўсёды ціха. Спачатку заўважаеш: пастухі не прыганяюць ужо кароў на абед, дзень стаў маленькі, няма той спёкі. Вечарам, услухоўваючыся ў восеньскія гукі, адзначаеш: робяцца ўсё гучнейшымі вечары на пачатку восені – звонкія, гулкія, у ядраным паветры ўсё вельмі далёка чуваць!
   Потым прыкмячаеш: пад цяжарам пладоў апусцілі на падпоры сваё зялёнае крылле сады. Сарвеш антонаўку, правядзеш па ёй даланёю – як свежа яна зарыпіць. Бывае, унадзіцца ў сады моцны вецер. Пашастае, паходзіць, паносіцца між яблынь. Выйдзеш ноччу на двор і адразу бачыш змену: раней было светла ад яблыкаў уверсе, дзе кроны дрэў, а цяпер быццам нехта перавярнуў яблыні – ад яблыкаў аж бела на зямлі, а кроны нязвыкла палохаюць халоднаю, нейкай трагічнаю чарнатою.
   Ды нават і без дапамогі ветру ў сады прыходзіць сумны час: дрэвы, вызваліўшы галіны з-пад цяжару, шумяць усё роўна невясёла, нібы сумуючы па яблыках, – яны цяпер ляжаць на зямлі ў вялізных грудах. Пройдзе час, плады вывезуць з саду – тады ён здасца яшчэ больш сумным. Зірнеш – і мала дзе ўбачыш адзінокі яблык, што блішчыць між лісця на апошнім сонцы.
(168 слоў)

Паводле Я. Сіпакова

 

Похожие статьи:

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

ВВосеньскія песні

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень

Алесь СалавейАлесь Салавей - Восень