Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Надзька-варатар

   Ніхто не памятаў, калі ў пасёлку пабудавалі стадыён. Ён здаваўся бязмежным: пачатак яго вынырваў з тайгі, за пасёлкам хаваўся край стадыёна.
   Тут працвітаў сібірскі футбол з анучным мячом, які, абкруціўшыся вакол голай нагі, хутка рваўся. Таму часта ў самы разгар гульні мяч даводзілася зашываць ніткамі, што ўваходзіла ў абавязак дзяўчынкі.
   Надзька была ў нас найлепшым галкіперам, ці варатаром. Яе шанавалі і баяліся ўсе нашы футбалісты. Надзька брала мячы, якія прабіваліся з любога становішча. Яна ўмела свістаць так, што ў прахожых бровы лезлі на лоб і падала з галавы шапка.
   Калі ж Надзька часам пачынала задзіраць нос, яе адразу ставілі на месца, называючы дзіравым варатаром. Справа ў тым, што там, дзе павінны знаходзіцца вароты, заўсёды была толькі дзірка ў плоце. Але з любым, хто спрабаваў замахнуцца на яе годнасць, Надзька магла ўступіць у бойку.
(134 словы)

Паводле В. Казько