На дварэ змяркалася. Міхаська сядзеў ля акна і ўглядаўся ў далеч. Ён з нецярпеннем чакаў маці. Вясковая вуліца апусцела. У хаце было ціха. Ад незвычайнай цішыні рабілася непрытульна і сумна. Тым часам наступала цемра. Падымалася завіруха. Вецер узнімаў лёгкі снег з гурбаў і рассяваў па вуліцы. Ён стукаў у вокны і завываў за вугламі. Хлопчыку аднаму ў хаце было страшна. Дзе ж маці? Чаму яна не ідзе дамоў?
(69 слоў)
Паводле А. Якімовіча
Похожие статьи:
Янка Золак → Янка Золак - Ода маці
Пераказы, дыктанты → Да маці
Пераказы, дыктанты → Сустрэча з маці
Пераказы, дыктанты → Надвячорак (Паводле З. Бядулі)
Пераказы, дыктанты → Надвячорак у бары