Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Навальніцы

   Тое лета як не штодня па ўсім наўколлі ад краю да краю шугалі навальніцы. Такіх навальніц з перунамі нават старыя людзі не помнілі на сваім вяку.
   Звычайна зранку лагодна свяціла сонца. Хораша парылася, падсыхаючы, зямля. Даверліва цягнуліся да цёплых промняў набрынялыя вільгаццю травы, кветкі, лістота дрэў. На небе не было ні хмурынкі, і здавалася: сонцу шчыраваць аж да самага захаду.
   Аднак пасля абеду ў прыродзе многае мянялася. Ужо ад любой, нават зусім няцяжкай работы ці хадзьбы з цябе струменямі пачынаў ліцца гарачы пот, і вельмі хацелася хаця б слабага подыху ветру. Толькі яго не было. У прыродзе, ва ўсім наваколлі адчувалася нейкая насцярога, якая перадавалася і людзям, і жывёле, і птушкам.
   Спачатку на небе з’яўлялася невялікая цёмная хмарка, якая з кожнай хвілінай расла ў памеры, набрыньвала ўсё большай і большай чарнатой. Адтуль жа спярша глуха даносілася вуркатанне, затым яно пераходзіла ў грымоты. Ужо ні ў кога не заставалася сумнення, што і сёння навальніца абрынецца на вёску шквалам вады і маланак.
(161 слова)

Паводле А. Рыбака.

Похожие статьи:

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Рыбак

Пераказы, дыктантыРыбацкае шчасце

Пераказы, дыктантыНа беразе з вудачкай

Іван МележПалеская хроніка. Подых навальніцы. Частка першая

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Красавіцкая навальніца