Як гэта заўсёды бывае ў гарах, развіднела адразу, нечакана. Гэты новы дзень нараджаўся ў трывозе і неспакоі. Над гарамі ўспаўзала вялізная чорная хмара, засцілаючы бледна-цьмянае неба. Белыя маланкі, узразаючы цяжкую муць хмары, успыхвалі раз-пораз. Перад хмарай хутка імчаліся ў бледным, задымленым, бязрадасным небе круглыя цёмныя воблачкі. Маланкі ўспыхвалі белыя, асляпляльныя, але гром грымеў здалёк і няясна.
Раптам апаў вецер. Яшчэ шалясцелі густыя зараслі, яшчэ хісталіся вершаліны дрэў, але вецер сціх. Хмара стала цёмна-сіняй, запальваліся белыя зігзагі маланак, і дальні грукат грымотаў сатрасаў паветра. Раптам прабегла маланка, у даліне ўспыхнула белае святло і аглушальна ўдарыў гром. Магутны гук загрымеў у гарах, распадаючыся на асобныя грозныя акорды, сціхаючы і паўтараючыся.
У гэты момант зашумеў дождж. Даліна адразу закрылася вадзяной заслонай, зніклі дрэвы, прыляглі кусты. Белыя маланкі палілі вадзяную муць, рэха грымотных удараў грукатала і раўло ў далінах.
(135 слоў)
Паводле Э. Самуйлёнка
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Навальніцы
Пераказы, дыктанты → Чэрвеньская навальніца
Пераказы, дыктанты → Навальніца на возеры
Іван Мележ → Палеская хроніка. Подых навальніцы. Частка першая
Пімен Панчанка → Пімен Панчанка - Красавіцкая навальніца