Была сярэдзіна жніўня. Стаяла ціхая, светлая раніца. Раптам узняўся вецер. На небе з’явіліся дажджавыя хмары. Не стала ластавак над зямлёй. Схаваліся вераб’і. Збеглі ў кусты бэзу куры.
Успыхнула першая бліскавіца. Пачуўся ўдар грому. Па шыбах збягалі першыя зіхатлівыя струменьчыкі. Праз колькі хвілін аглушальна стрэліў пярун. Зямля задрыжэла. Неба як прарвала. К абеду навальніца скончылася.
(55 слоў)
Паводле Я. Галубовіча
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Чэрвеньская навальніца
Пераказы, дыктанты → Навальніца на возеры
Пімен Панчанка → Пімен Панчанка - Красавіцкая навальніца
Пераказы, дыктанты → Навальніцы
Іван Мележ → Палеская хроніка. Подых навальніцы. Частка першая