Гэта адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі. Ён размешчаны на маляўнічым узгорку і яго схілах. Тут пралягае Беларуская града. Яна з’яўляецца водападзелам Чорнага і Балтыйскага мораў. У далёкім мінулым Навагрудак быў рэзідэнцыяй вялікага князя літоўскага Міндоўга.
Выдатнай мясцінай горада з’яўляецца фарны касцёл, пабудаваны ў канцы чатырнаццатага стагоддзя. У ім пасланнікі рускага цара Івана Грознага вялі перагаворы з польскім каралём Стэфанам Баторыем.
Прыцягвае да сябе Курган Неўміручасці. Ён насыпаны з тысяча дзевяцьсот дваццаць чацвёртага па тысяча дзевяцьсот трыццаць першы год мясцовымі жыхарамі ў гонар свайго вялікага земляка Адама Міцкевіча. Зямля, засыпаная ў курган, прывезена з многіх куткоў зямнога шара: Чылі, Аргенціны, Кракава, Львова, Парыжа, Стамбула. Шырокія бетонныя пліты, любоўна абрамленыя па баках кветкавымі клумбамі, вядуць да мазаічнага партрэта Адама Міцкевіча. З глыбіні мінулага стагоддзя да нас даносяцца натхнёныя радкі твораў паэта пра Радзіму, яе народ, гісторыю, культуру.
(110 слоў)
Паводле У. Малішэўскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Радзіма Адама Міцкевіча
Пераказы, дыктанты → Сведкі даўніны
Пераказы, дыктанты → Навагрудак
Пераказы, дыктанты → Высокая сталіца
Пераказы, дыктанты → Высокая сталіца