Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Мініяцюрная кніга
Варыянт 1 (242 словы)
Кнігі суправаджаюць чалавека на працягу жыцця. Яны даюць веды, абуджаюць думкі, прасвятляюць душу. У многіх сем’ях кнігі перадаюцца ад пакалення да пакалення як сімвал пераемнасці, помнік культуры свайго часу. Артур Шапенгаўэр называў кнігі папяровай памяццю чалавецтва.
У кожнага чалавека ёсць кнігі, што выклікаюць асабліва глыбокія пачуцці. І не абавязкова з-за іх адметнага зместу або рэдкасці. Часта нам падабаюцца кнігі, якія маюць нестандартную канструкцыю, незвычайную тэхніку набору або друку. Мы можам любіць кнігі проста за тое, што яны прыгожыя.
Такую неўсвядомленую любоў і захапленне выклікаюць мініяцюрныя кнігі. Пры першапачатковым знаёмстве яны здзіўляюць памерамі. Рэдкі чытач, убачыўшы такое выданне, адмовіць сабе ў спакусе патрымаць яго ў руках.
Існуе меркаванне, што мініяцюрныя выданні выконваюць толькі функцыю памятнага падарунка або сувеніра. Гэта сцвярджэнне ўяўляецца слушным толькі часткова. Многія сучасныя мініяцюрныя кнігі ствараюцца як па-майстэрску выкананыя творы мастацтва, для якіх характэрна арганічнае спалучэнне формы і зместу. Развіццё кнігі як адзінага арганізма непарыўна звязана з развіццём мастацкай літаратуры, паліграфічнымі магчымасцямі стварэння кнігі, а таксама з нацыянальнымі асаблівасцямі, сацыякультурным працэсам у цэлым.
У зручных для чытання глянцавых кнігах выкарыстоўваецца высакаякасная папера, што дазваляе рабіць яркія, выразныя адбіткі. Непаўторны вобраз кожнага выдання створаны арыгінальным дызайнам вокладкі, залачоным ці срэбным абрэзаным краем, высокім узроўнем выканання ілюстрацыйнага матэрыялу, умелым яго спалучэннем з тэкстам. Таму сучасная мініяцюрная кніга можа па праве прэтэндаваць на статус твора мастацтва, які рэалізуе духоўныя запатрабаванні чалавека.
Варыянт 2 (135 слоў)
Кнігі суправаджаюць чалавека на працягу жыцця. Яны даюць веды, абуджаюць думкі, прасвятляюць душу. У многіх сем’ях кнігі перадаюцца ад пакалення да пакалення як сімвал пераемнасці, помнік культуры свайго часу.
У кожнага чалавека ёсць кнігі, што выклікаюць асабліва глыбокія пачуцці, і не абавязкова праз іх адметны змест або рэдкасць. Часта нам падабаюцца кнігі, якія маюць нестандартную канструкцыю, незвычайную тэхніку набору або друку. Мы можам любіць кнігі проста за тое, што яны прыгожыя.
Такую неўсвядомленую любоў і захапленне выклікаюць мініяцюрныя кнігі. Пры першапачатковым знаёмстве яны здзіўляюць памерамі. Рэдкі чытач, убачыўшы такое выданне, адмовіць сабе ў спакусе патрымаць яго ў руках.
Непаўторны вобраз кожнага выдання створаны арыгінальным дызайнам вокладкі, высокім узроўнем выканання ілюстрацыйнага матэрыялу, умелым яго спалучэннем з тэкстам. Таму сучасная мініяцюрная кніга можа па праве прэтэндаваць на статус твора мастацтва, які рэалізуе духоўныя запатрабаванні чалавека.
Паводле Т. Рацько
Похожие статьи:
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Кнігі