Любоў да Радзімы мае перадумовай веданне мінулага свайго народа – яго перамог і паражэнняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысліцеляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры.
Памяць патрабуе клопату. Гэта тым больш тычыцца мінуўшчыны беларускага народа, які так часта апынаўся пад смерчам ваенных дзеянняў і цярпеў незаменныя страты людзей, каштоўнасцей, духоўных скарбаў.
Любоў да Радзімы не з’яўляецца аднак вынікам атрыманых ведаў; хутчэй імкненне да ведаў ёсць вынік любові да Радзімы. Менавіта любоўю да Радзімы дыктуецца жаданне прасякаць загадкі даўніны даведвацца пра тое, што было, але чаго ўжо няма ці што засталося малапрыкметнымі слядамі ў скупых словах летапісаў і нешматлікіх дакументаў, што зацерлася гужам стагоддзяў, зацягнулася глухімі туманамі мінулых эпох.
Цікавасць да даўніны мае духоўны характар, яна караніцца ў сутнасці чалавека, жыццё якога вельмі кароткае, але чый розум жадае агарнуць неахопны час, зазірае ў будучыню і пранікае ў мінулае.
(138 слоў)
Паводле К. Тарасава
Похожие статьи:
Янка Купала → Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы
Пераказы → Ганарымся Бацькаўшчынай
Пераказы → Скарбы нашай Радзімы
Алесь Бачыла → Алесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Радзіма